Не будзь невідзімкай на дарозе!

Нягледзячы на ўсе намаганні Дзяржаўтаінспекцыі, абстаноўка на дарогах вобласці застаецца складанай. Па-ранейшаму асноўная прычына гібелі людзей – наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, у тым ліку не пазначаных у цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна сёлета ДТЗ з удзелам пешаходаў не зарэгістравана. Але, як паказвае вопыт, жадаючых прагуляцца ў цемры без флікераў нямала і ў нас. А гэта азначае адно – нядбайнае стаўленне да сваёй бяспекі і жыцця.
З 27 сакавіка па 2 красавіка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не будзь невідзімкай на дарозе!».
Напомню пешаходам, што пераходзіць праезную частку можна толькі па пешаходных пераходах і на дазваляльны сігнал святлафора, а ў цёмны час сутак неабходна абавязкова насіць святлоадбівальныя элементы. Пра ўсе факты парушэння ПДР вадзіцелямі і пешаходамі, у тым ліку пра знаходжанне іх на праезнай частцы ў нецвярозым стане, можна паведамляць па тэл. 102.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *