Глядзі, што глядзіш

Колькасць людзей, якія карыстаюцца інтэрнэтам, пастаянна расце. Амаль любую інфармацыю можна знайсці з дапамогай пошукавых сістэм. Аднак ёсць сітуацыі, калі дзеянні з выкарыстаннем інтэрнэту могуць прывесці да сумных наступстваў.
17 сакавіка РАСК узбудзіў дзве крымінальныя справы па ч. 2 арт. 343 КК (захоўванне з мэтай рэкламавання і рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт).
Было ўстаноўлена, што два жыхары Ляхавіцкага раёна размясцілі на сваіх старонках сацыяльнай сеткі «ВКонтакте», даступных для прагляду іншым карыстальнікам, спасылкі на відэафайлы, якія з’яўляюцца парнаграфічнымі матэрыяламі. Адзін з іх на момант учынення супрацьпраўных дзеянняў быў непаўналетнім.
У 2017 годзе дзве асобы за ўчыненне аналагічных дзеянняў судом Ляхавіцкага раёна ўжо былі асуджаны да пакарання ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым адзін з іх размясціў парнаграфічныя матэрыялы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы яшчэ ў 2014 годзе. Нягледзячы на тое, што ў далейшым матэрыялаў падобнага зместу ён дадаткова там не змяшчаў, такія дзеянні ўсё роўна пацягнулі прававыя наступствы ў выглядзе крымінальнай адказнасці.
Даведачна: санкцыя ч. 2 арт. 343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.
Сяргей ДЗЯЖКО,
пракурор раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *