З пашпартам!

Гэта незабыўная падзея на ўсё жыццё — уручэнне галоўнага дакумента грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, тым больш калі дзея адбываецца ў святочна-ўрачыстай  абстаноўцы. Хвалюючым і па-сапраўднаму святочным стаў мінулы чацвер для 30 нашых юных землякоў. Узрушаныя і крыху разгубленыя, ганаровыя і        натхнёныя, сённяшнія праўнукі салдатаў Вялікай Айчыннай вайны сабраліся ў актавай зале цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў якасці галоўных дзеючых асоб святочнай праграмы.

Традыцыйная акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», ініцыяваная Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, прымеркавана да Дня Канстытуцыі. Ва ўсіх рэгіёнах краіны 16-гадовыя юнакі і дзяўчаты атрымліваюць свой першы і галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У Ляхавічах да іх з прывітальнымі словамі і наказам быць сапраўднымі патрыётамі Радзімы звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Гурскі, першы сакратар райкама ГА БРСМ Ларыса Юшкевіч, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Віктар Чарняк, старшыня раённага савета ветэранаў Генрых Траццяк. Ва ўрачыстай абстаноўцы рабятам былі ўручаны пашпарты і сувеніры.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *