Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напіткаў. Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 15 лютага 2018 г. № 127

На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Абмежаваць на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна продаж алкагольных напіткаў, за выключэннем рознічнага гандлю ў гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання на разліў:
з 00.00 да 24.00 15 мая 2018 г. у сувязі з
правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Дня сям’і;
з 00.00 да 24.00 30 мая 2018 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да свята «Апошні званок»;
з 00.00 да 24.00 9 чэрвеня 2018 г. у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
з 00.00 да 24.00 24 чэрвеня 2018 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Дня моладзі;
з 00.00 да 24.00 7 ліпеня 2018 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да акцыі «Дзень здароўя», якая праводзіцца ў Ляхавіцкім раёне;
з 00.00 да 24.00 1 верасня 2018 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Дня ведаў.
2. Абмежаванні, указаныя ў пункце 1 данага рашэння, не распаўсюджваюцца на рэалізацыю алкагольных напіткаў гандлёвымі аб’ектамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, для правядзення рытуальных абрадаў і вясельных урачыстасцяў.
3. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на начальніка аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці.
4. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік».
5. Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня В. Л. Сельмановіч.
Кіраўнік справамі Ю. Г. Несцяровіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *