Марафон чыстых спраў. У Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік добраўпарадкавання

Прыкмета вясны – навядзенне парадку і чысціні. І не толькі ў асабістых падвор’ях. У раёне аб’яўлены традыцыйны месячнік добраўпарадкавання. Да працоўнага марафону далучыліся школьнікі і калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, нераўнадушныя землякі. Асабліва актыўнічалі ў сераду і чацвер – прыгрэла сонейка, і на замацаваных тэрыторыях, дзе пасля зацяжной зімы «красавалася» смецце і мінулагодняе лісце, замільгалі граблі, венікі, лапаты.
Камунгасаўцы праводзяць санітарную абрэзку дрэў, беляць іх, робяць ямачны рамонт дарог райцэнтра, прагрэйдзіраваны гравійныя дарогі ў мікрараёне вуліц Юбілейнай, Дружнай, Спартыўнай.
Гэтымі днямі ДРБУ-200 «латае» дарогі на тэрыторыі Крывошынскага і Навасёлкаўскага сельсаветаў, фрэзіруе – у вёсках Куршынавічы і Гулічы, грэйдзіруе – у Ганчароўскім і Востраўскім сельсаветах.
Школьнікі ўзяліся за навядзенне парадку каля помнікаў і месцаў ваеннага пахавання. Блішчаць свежай фарбай лаўкі, клумбы падрыхтаваны прыняць першыя кветкі, у вокнах адбіваецца сонейка – чыстая вясна.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *