Пацярпелых просяць адгукнуцца. Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу

Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу па падазрэнні дзвюх жанчын ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 205 КК (тайны крадзеж маёмасці). У гандлёвых кропках з адсутнасцю камер відэаназірання яны куплялі малакаштоўны тавар, за які разлічваліся купюрай вартасцю 50 рублёў. Падчас разліку за тавар жанчыны адцягвалі ўвагу прадаўца і кралі грашовыя сродкі, выданыя ў выглядзе здачы за куплю тавару, а таксама купюру вартасцю 50 рублёў, якую прапаноўвалі для разліку.
Грамадзян, якім была нанесена шкода дзеяннямі названых асоб, просьба пазваніць па тэлефоне 6-22-04 ці асабіста звярнуцца ў кабінет № 313 Ляхавіцкага раённага аддзела СК (г. Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, 43).
Прыкметы падазроных дзяўчат: на выгляд 25 гадоў, рост каля 170 см, сярэдняга целаскладу, з доўгімі русымі валасамі, была апранута ў чорную куртку з шэрым мехам; на выгляд 25-30 гадоў, рост каля 165 см, сярэдняга целаскладу, з чорнымі валасамі, была апранута ў светла-ружовую куртку з шэрым капюшонам, цёмныя штаны.
Дзмітрый КАРЛЮК, следчы райаддзела СК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *