Паважаныя свяшчэннаслужыцелі  і праваслаўныя хрысціяне Ляхавіцкага раёна!

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі  і праваслаўныя хрысціяне Ляхавіцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрасення  Хрыстова!
У гэтыя вясеннія дні сэрцы людзей напаўняюцца любоўю, новай жыццёвай энергіяй, светлымі і добрымі пачуццямі.
Свята Святога Вялікадня ўмацоўвае веру ў вяршэнства міру, дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб’ядноўвае людзей, кліча да здзяйснення добрых спраў і ўчынкаў, да спагады і міласэрнасці, падштурхоўвае да роздуму пра вялікі сэнс  ахвяры ў імя любві і надзеі.
Няхай радасць велікоднай урачыстасці напоўніць кожны дом святлом, дабром і надзеяй. Здароўя, шчасця і поспехаў вам ва ўсіх добрых пачынаннях.
Са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем!

Раённы выканаўчы камітэт.                                           Раённы Савет дэпутатаў. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *