За бяспеку руху

З тэхаглядам далей будзеш

Нязменнае патрабаванне да транспартных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху, – спраўнасць. У сотнях, тысячах выпадкаў вадзіцелям удалося пазбегнуць аварыйнай сітуацыі  на дарозе дзякуючы таму, што аўтамабіль быў спраўным, а    тэхагляд пройдзеным своечасова.

Між тым, на 22 працэнты ў параў-нанні з адпаведным перыядам мінулага года скарацілася колькасць аўтамабіляў, якія прайшлі тэхагляд. Гэта вельмі трывожны факт. І іменна ён паслужыў  штуршком для правядзення дэкады “Дзяржтэхагляд”.

Ваш аўтамабіль ці матацыкл яшчэ не прайшлі экзамен на спраўнасць? Самы час зрабіць гэта сёння.

Сцяпан ЦІТКО, інспектар УП “Белтэхагляд”.

На самым дарагім не эканомяць

Дзеці – самае дарагое, што ёсць у любой сям’і. Тым больш незразумела, калі бацькі імкнуцца сэканоміць на іх бяспецы.

З пачатку года на дарогах вобласці ў аварыях пацярпелі 10 дзяцей. Амаль у палове выпадкаў яны былі пасажырамі. Большасці трагедый можна было пазбегнуць, калі б непаўналетнія знаходзіліся ў спецыяльных аўтамабільных крэслах. У раённай газеце, дарэчы, ужо неаднойчы расказвалася, як правільна выбраць гэтае ўстройства, да якога прымяняюцца самыя жорсткія стандарты бяспекі. Пры адсутнасці спецыяльнага крэсла дзяцей можна перавозіць на каленях, але толькі пасажыру на заднім ся-дзенні і абавязкова – прышпіленаму рамянём бяспекі. А вось на перавозку дзяцей на заднім сядзенні матацыкла, у кузаве машыны ці на пярэднім сядзенні аўто без дзіцячага крэсла – табу.

Юрый МАЛЕВІЧ, начальнік АДАІ.

На двух колах

Адна з галоўных дарожных прыкмет вясны – з’яўленне на праезнай частцы вялікай колькасці матацыклістаў і скутарыстаў. І, на жаль,– аварый з іх удзелам. Літаральна за апошнія тыдні на Брэстчыне адбылося 3 такіх ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў, 2 траўмаваны.

Па шматгадовай статыстыцы каля 15 працэнтаў падобных аварый адбываецца па віне матацыклістаў ва ўзросце 16-22 гады, многія з якіх кіруюць матацыкламі без вадзіцельскага пасведчання і з грубымі парушэннямі правілаў эксплуатацыі. Хаця сёння для атрымання правоў катэгорыі “А” не трэба нават праходзіць спецыяльнае навучанне – дастаткова здаць у МРЭА ДАІ ваджэнне і тэарэтычны экзамен па ПДР. А вось адсутнасць правоў для матацыкліста можа стаць даволі затратнай – штраф за гэтае правапарушэнне складзе ад 175 тысяч да 700 тысяч рублёў, а пры паўторным – ад 700 тысяч да 1750 тысяч рублёў.

Дарэчы, пра навучанне. З 15 па 19 сакавіка на тэрыторыі вобласці праходзяць спецыяльныя рэйды ”Вучэбны аўтамабіль”.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *