У Ляхавічах адключана ацяпленне

У  Ляхавічах сёння, 6 красавіка,  адключана  ацяпленне ў кватэрах, расказалі «ЛВ» у камунгасе. Гэта зроблена ў адпаведнасці з распараджэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Што датычыць аб’ектаў сацыяльнай сферы, то ўстановы аховы здароўя прымаюць рашэнне на гэты конт самастойна. У школах жа і дзіцячых садах на выхадныя ацяпленне таксама адключана. Ці будуць грэць батарэі ва ўстановах адукацыі  ў  панядзелак , пакажа надвор’е.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *