Факт-экспрэс-навіны

  • · АБМЕН ВОПЫТАМ. Сёння на базе «Ляхавіцкага весніка» праходзіць семінар рэдактараў абласных, гарадскіх іраённых газет па тэме «Актуальныя тэмы дня і аўтарскае майстэрства журналістаў у іх распрацоўцы. Дзейснасць публікацый». Больш падрабязна пра яго — у наступным нумары раёнкі.
  • · ЛІЧБАВАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана кругласутачная тэлефонная даведачна-інфармацыйная служба (172) для аператыўных кансультацый насельніцтва па пераходзе на эфірнае тэлевізійнае вяшчанне стандарта   DVB-T. Званок па кароткім нумары 172 — бясплатны.
  • · СУСТРЭЧЫ. У мінулую суботу ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы прайшла сустрэча выпускнікоў установы. Больш падрабязна — у адным з бліжэйшых нумароў «ЛВ».
  • · ГРОШЫ. Як паведаміла БЕЛТА, па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 19 сакавіка курс нацыянальнай валюты адносна долара дасягнуў псіхалагічна важнай адзнакі Br8 000.
  • · АРБІТЫ КУЛЬТУРЫ. 17 сакавіка ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога тура ХІ рэспубліканскага фестывалю творчасці ветэранаў «Неспакойныя сэрцы». Як расказала вядучы метадыст раённага метадычнага цэнтра Наталля Гараховіч, наш раён на ім прадстаўляла інструментальнае трыа Крывошынскага СДК у складзе Уладзіміра Дыдышкі, Галіны Васільковай і Аляксандра Жука. Калектыў вярнуўся дадому з дыпломам за ўдзел у фестывалі і прапаганду музычнага мастацтва.
  • · ДАХОДЫ. Па інфармацыі ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне, сёлета фізічныя асобы падалі ў інспекцыю 54 падатковыя дэкларацыі. 31 чалавеку да даплаты прад’яўлены 21 мільён рублёў падаходнага падатку.
  • · «СЯБРУЕМ З ЗАКОНАМ!» З 19 сакавіка па 1 красавіка Міністэрства ўнутраных спраў краіны сумесна з міністэрствамі юстыцыі, адукацыі, аховы здароўя, спорту і турызму, працы і сацыяльнай абароны, інфармацыі, культуры, Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі і Белтэлерадыёкампаніяй праводзіць акцыю «Сябруем з законам!» Як паведаміла старшы інспектар групы прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх УАПП УУС аблвыканкама Вікторыя Крачко, мэта акцыі — фарміраванне ў дзяцей і моладзі свядомых законапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця, прывіццё ім духоўных і маральных каштоўнасцяў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *