Бюджэтная дзейнасць атрымала высокую ацэнку

Практыка бюджэтнай дзейнасці ў Беларусі адпавядае самым высокім паказчыкам эфектыўнасці ў рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Аб гэтым гаворыцца ў падрыхтаванай Сусветным банкам Справаздачы па ацэнцы эфектыўнасці дзяржаўных расходаў і фінансавай падсправаздачнасці (ДРФП) у Беларусі.
У дакуменце дадзена ацэнка моцных бакоў і недахопаў сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі, а таксама прапануюцца стратэгічныя напрамкі і прыярытэты для яе ўдасканалення. Ацэнка ДРФП была ажыццёўлена ў адказ на запыт ўрада Беларусі і праведзена ў цесным узаемадзеянні з ім. Аналіз ахопліваў перыяд з 2005 па 2007 год. Работа па падрыхтоўцы справаздачы пачалася ў 2008 годзе, завяршылася — у 2009 годзе.
Гэтая ацэнка ўяўляе сабой інструмент аналізу паказчыкаў, які выкарыстоўваецца для ацэнкі эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі фінансамі і паступовага адсочвання працэсу рэфармавання. Яна грунтуецца на 28 паказчыках, згрупаваных у 6 модуляў, і праводзіцца на аснове даных аб фактычным кіраванні дзяржаўнымі фінансамі на працягу апошніх 2-3 поўных фінансавых гадоў.
Беларусь атрымала ацэнкі, вышэйшыя за сярэднія, па 5 з 6 крытэрыяў у параўнанні з 13 краінамі гэтага рэгіёну, а таксама атрымала вышэйшыя за сярэднія ацэнкі па тых жа крытэрыях у параўнанні з 17 краінамі свету з вышэйшым за сярэдні ўзроўнем даходаў. У выніку наша краіна заняла трэцяе месца сярод краін рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *