Лясная сямідзёнка. Акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць у Беларусі

Акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 14 па 21 красавіка. «У гэтым годзе акцыя, арганізатарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі, прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню лясоў, пашкоджаных у выніку масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе. Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягненне шырокай увагі грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызацыя беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў», – адзначылі ў прэс-службе. Акцыя праводзіцца 11-ы раз. «Як паказвае статыстыка, з кожным годам да мерапрыемства далучаецца ўсё большая колькасць беларусаў. Летась свой уклад у прымнажэнне ляснога фонду краіны ўнеслі каля 82,5 тысячы чалавек. Іх рукамі пасаджаны амаль 21 мільён дрэў. Чакаецца, што сёлета акцыя пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны.
«Для таго, каб прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу-2018», жыхарам нашай краіны неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Спецыялісты не толькі вызначаць месца і від работы, але і забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам», – растлумачылі ў прэс-службе.У акцыі штогод прымаюць актыўны ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутацкі корпус, кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, бізнес-супольнасць. Для прыцягнення яшчэ большай увагі да мерапрыемства па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі быў падрыхтаваны тэматычны відэаролік аб зялёным багацці Беларусі.
Па інфармацыі БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *