На кантролі – пасяўная

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на перыяд правядзення масавых вясенне-палявых работ з 11 красавіка па 1 мая 2018 года з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 працуе прамая тэматычная тэлефонная лінія па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў і сельскагаспадарчай тэхнікі ў час пасяўной кампаніі. Вы можаце паведаміць пра факты безгаспадарчасці пры выкананні палявых работ. Спецыялісты КДК уважліва вывучаць кожны зварот, выкладзеныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб’ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Звярнуцца на прамую тэматычную тэлефонную лінію і задаць сваё пытанне можна па тэл. 8-0162-21-18-90, 21-18-39, 21-25-08.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *