«Я бачу!». У Брэсцкай вобласці стартаваў маштабны дабрачынны праект

У Брэсцкай вобласці стартаваў маштабны дабрачынны праект «Я бачу!». Да канца 2018 года мабільныя брыгады афтальмолагаў агледзяць больш за 13 тысяч дзяцей у васьмі раёнах рэгіёна – Маларыцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Жабінкаўскім, Пружанскім, Бярозаўскім, Ганцавіцкім і Ляхавіцкім.
Унікальны для Беларусі дабрачынны праект «Я бачу!» па дыягностыцы і аказанні афтальмалагічнай дапамогі дзецям з сельскай мясцовасці праводзяць Беларускі дзіцячы фонд і кампанія velcom пры падтрымцы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Ужо цяпер брыгады ўрачоў-афтальмолагаў і медсясцёр на аўтамабілях, аснашчаных абсталяваннем для дыягностыкі захворванняў органаў зроку, наведваюць сельскія школы Камянецкага раёна.
На працягу 2016 і 2017 гадоў праект «Я бачу!» быў рэалізаваны ў 19 раёнах Магілёўскай і 14 раёнах Гомельскай абласцей адпаведна. Усяго за гэты час было абследавана каля 25 тысяч дзяцей. Па выніках дыягностыкі ў 31 працэнта школьнікаў выяўлены розныя паталогіі зроку, прычым у 52 працэнтаў з гэтага ліку парушэнні зроку дыягнаставаны ўпершыню. Усе дзеці атрымалі заключэнні аб аглядзе. Урачы выпісалі 2830 рэцэптаў на акуляры, 260 маленькім пацыентам прызначылі дадатковыя абследаванні, лячэнне ва ўмовах стацыянара, каля 80 чалавек атрымалі накіраванні на аперацыйнае лячэнне.
БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *