Дар’я і «ТэхнаІнтэлект»

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбыўся ІХ рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі «ТэхнаІнтэлект». У форуме ўдзельнічалі больш за 200 юнакоў і дзяўчат з усіх абласцей краіны. Працавалі 13 секцый, майстар-класы па рацыяналізатарскай, вынаходніцкай дзейнасці, сучасных камп’ютарных тэхналогіях, архітэктурным малюнку, жывапісе і кампазіцыі, праведзены навукова-пазнавальныя лекцыі і дэманстрацыя навуковых іспытаў. Цікавай была і выстава тэхнічнай творчасці. Акрамя моладзі, у форуме ўдзельнічалі вядомыя беларускія вучоныя, вынаходнікі, педагогі-наватары.
З узнагародай вярнулася дамоў 10-класніца Жарабковіцкай СШ Дар’я Каляда. Яе работа, якую дзяўчына падрыхтавала з настаўніцай біялогіі Галінай Бунель, адзначана дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Беларусі ў секцыі «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

One thought on “Дар’я і «ТэхнаІнтэлект»

  • 14/04/2018 в 19:12
    Permalink

    Поздравляю Дарью и её педагога. Ещё в этом конкурсе в номинации «Мультимедийные технологии» наша землячка Пищ Наталья награждена дипломом третьей степени.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *