Слова пра сапраўдных жанчын

Медыкі і педагогі, сацыяльныя работнікі і бізнэс-лэдзі, артысткі і вучоныя, мужныя, актыўныя, міласэрныя, адданыя сям’і і прафесіі — лепшыя жанчыны краіны сабраліся ў мінулую пятніцу ў беларускай ста-ліцы. У Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагаро-джання пераможцаў IV рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года».

Усяго на конкурс было пададзена 56 заявак. 10 беларусак прызнаны пераможцамі ў розных намінацыях. Акрамя таго, названы 3 «жанчыны-легенды».

Прыемна, што прэтэндэнткай на перамогу ў конкурсе «Жанчына года» ў намінацыі «За жаночую мужнасць» стала і наша зямлячка — жыхарка вёскі Крывошын  Галіна Зыранава. Галіна неаднойчы была гераіняй публікацый раёнкі. Гэтая маладая жанчына, на долю якой выпалі сур’ёзныя выпрабаванні лёсу, не скарылася жыццёвым цяжкасцям, хваробе. Яна дзень за днём даказвае, што і ў інвалідным крэсле можна быць творчай, актыўнай, нераўнадушнай…  І гэта — сапраўды мужна.

Пра падзею напісана таксама на гарадскім партале горада Ляхавічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *