Сказ пра хлеб. Гэты сказ напоўнены любоўю і клопатам, таму што ён – праца рук і душы

Ірына Федчык ведае ўсе хлебапёкскія сакрэты і раскрывае іх праўнучцы Алесі.

Аляксандр Вітко – хлебны «прафесар».

Ім вымяраецца заможнасць. Вартасць і сталасць працоўная. Ён тэсціруе на трываласць і гарантуе бяспеку – харчовую. Сказ пра хлеб. У кагосьці гэта – словы, няхай і афарбаваныя высокімі пачуццямі, у земляроба ж – штодзённая, незалежна ад пары года, праца, ад якой на руках мазалі і кашуля бывае прамочана потам.
Спытайце ў намесніка старшыні СВК «Ляхавіцкі» Аляксандра Вітко, які дагэтуль некалькі дзесяцігоддзяў узначальваў гаспадарку, пра яго стаўленне да хлеба і пачуеце: хлеб і жыццё – сінонімы. Гэта самае, няхай іншымі словамі, скажа і Ірына Федчык з аграгарадка Падлессе, якая працяглы час працавала хлебапёкам на мясцовай пякарні, а цяпер вучыць гэтаму святому рамяству сваю праўнучку Алесю.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *