Байкер за рулём

Выкарыстана ілюстрацыя

Штогод з надыходам цяпла рэдкі дзень абыходзіцца без трывожных паведамленняў пра дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам матацыкліста.
Двухколавы транспарт лёгкі, магутны, скорасны і разам з тым малаўстойлівы. Прычым і вадзіцель, і пасажыр практычна не абаронены, а гэта шматразова павялічвае цяжкасць наступстваў пры ДТЗ. Згодна статыстычных даных, з усіх дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў у 70 працэнтах выпадкаў вінаватыя вадзіцелі двухколавых машын.
Асноўныя прычыны здарэнняў па віне матацыклістаў – перавышэнне скораснага рэжыму, адсутнасць навыкаў ваджэння і права кіравання транспартным сродкам катэгорый «А, А1, АМ», кіраванне ў стане ап’янення, эксплуатацыя няспраўнага ці пераабсталяванага матацыкла.
У мэтах прафілактыкі і своечасовага папярэджання здарэнняў з удзелам двухколавых транспартных сродкаў, узмацнення кантролю за захаваннем правіл дарожнага руху з 20 па 30 красавіка на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні траўматызму сярод вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых двухколавых транспартных сродкаў.

Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *