Пад бяспечнай аховай. 28 красавіка — Сусветны дзень аховы працы

«Ахова працы: маладыя работнікі асабліва ўраз- лівыя» – тэма сёлетняга Сусветнага дня аховы працы, які адзначаецца 28 красавіка . Ён аб’яднаны ў сумесную кампанію з Сусветным днём барацьбы з дзіцячай працай (12 чэрвеня).
Такое суаўтарства заклікана садзейнічаць таму, каб пераход моладзі ад вучобы да работы, з дзяцінства – у дарослае жыццё адбываўся ў бяспечных і няшкодных для здароўя ўмовах.
Сёння ў ляхавіцкай бібліятэцы праходзіць «круглы стол» з удзелам членаў камісіі па ахове працы, якая створана пры раённым аб’яднанні прафсаюзаў. Цэнтральная тэма размовы – забеспячэнне надзейных і бяспечных умоў працы, асэнсаванне неабходнасці выконваць правілы бяспекі.
Дыялог закранае і змяненні, якія чакаюцца ў закон аб ахове працы. У прыватнасці, змяняюцца падыходы да рэгулявання праваадносін у гэтай сферы – упор робіцца на прафілактычныя мерапрыемствы і кантроль за выкананнем нормаў бяспекі ў саміх арганізацыях. З’явіліся новыя віды работы, таму ў праект уведзены два дадатковыя артыкулы – «Ахова працы дамашніх работнікаў» і «Ахова працы работнікаў-надомнікаў».
Мікалай БУРБУЦЬ,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *