З адзнакай «прыгодны». Многія ляхавіцкія школьнікі вырашаюць апрануцца ў ваенную форму адразу пасля школы

Выкарыстана ілюстрацыя

Вясенняя прызыўная кампанія адлічвае апошнія дні. А гэта значыць, хутка навабранцы папоўняць злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл.
З лютага будучых армейцаў, як гаворыцца, правяралі на прафпрыгоднасць. Яны праходзілі медыцынскі агляд на прыдатнасць да службы ў арміі, увага скіроўвалася на псіхалагічную ўстойлівасць, фізічную падрыхтоўку юнакоў. У прызыўнікоў павінна быць усё ў парадку і з законам. А яшчэ ўсе яны праходзілі псіхалагічнае тэсціраванне.
Безумоўна, пры размеркаванні ў тую ці іншую воінскую часць улічваецца і жаданне навабранцаў, але усё ж на канчатковае рашэнне ўплывае стан здароўя, асабістыя якасці прызыўніка. Многія нашы землякі мараць стаць дэсантнікамі, іншыя – пагранічнікамі. Служыць ва ўнутраных войсках МУС. Дарэчы, у многіх жаданне супала з магчымасцю. Хутка больш паўсотні нашых землякоў пачнуць армейскі этап у жыцці, будуць выконваць свой пачэсны абавязак абаронцаў Радзімы.
Прыемна, што многія ляхавіцкія школьнікі вырашаюць апрануцца ў ваенную форму адразу пасля школы – стаць курсантамі розных ваенных навучальных устаноў, студэнтамі ваенных факультэтаў. Папярэдні адбор, які праходзіў са студзеня па красавік пры ваенных камісарыятах па месцах жыхарства, ужо завяршыўся. Звязаць жыццё з арміяй вырашылі 13 юных ляхавічан. Яны падалі заявы на паступленне ў ваенныя навучальныя ўстановы, з іх двое – у ВВУ ў Расіі.
Маргарыта КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *