Сіла і воля

На працягу больш як 10 дзён у фінскім горадзе Вуакаці праходзіў этап Кубка свету па лыжных гонках і біятлоне сяродспартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі. Спаборніцтвы завяршыліся ў самым пачатку красавіка, а ў ліку 5 інваспартсменаў, якія прадстаўлялі ў Фінляндыі нашу краіну, быў і бронзавы прызёр апошніх Паралімпійскіх гульняў Дзмітрый Лобан. Пасля таго, як сваю праграму завяршылі лыжнікі-гоншчыкі, на абкатку трас выйшлі біятланісты. Менавіта ў якасці біятла-ніста выступаў на гэты раз і Дзмітрый Лобан. І не проста, а саліраваў: у Фінляндыі ўраджэнец Ганчароў перамагаў двойчы, плюс на адной з дыстанцый фінішаваў адразу за пераможцам.

Дзмітрыю не было роўных у спрынтар-скай біятлоннай гонцы на 7 з паловай кіламетраў і ў гонцы праследавання. Гонка праследавання, нагадаем, гэта калі      спартсмены пакідаюць стартавы гарадок у паслядоўнасці з адставаннем па выніках папярэдняй спрынтарскай гонкі. Дзмітрый як адправіўся на дыстанцыю першым, так на гэтай жа пазіцыі і фінішаваў: абысці яго не здолеў ніхто са шматлікіх праследавацеляў.

У дадатак да двайнога залатога поспеху на гэтым этапе Кубка свету наш зямляк стаў сярэбраным прызёрам біятлоннай гонкі на 15 кіламетраў.

Адзначым, што, акрамя цудоўнага поспеху Дзмітрыя, зборная каманда Рэспублікі Беларусь прывезла з Фінляндыі яшчэ адно прызавое месца. Ларыса Варона была трэцяй у лыжнай гонцы на 20 кіламетраў.

Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *