Тысяча «квадратаў» прэсы. «Ляхавіцкі веснік» удастоены дыплома лаурэата Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі»

«Ляхавіцкі веснік» стаў лаўрэатам ХІV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі».

Свята, экзамен, вучоба – вось што для газетчыкаў значыць гэта падзея прафесіянальнага жыцця. У ХХІІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» прымаюць удзел больш за 50 экспанентаў, якія прадстаўляюць каля 400 сродкаў масавай інфармацыі, прычым не толькі беларускіх, але і з Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Кітая, Турцыі і іншых краін. Упершыню ўдзельнічаюць у форуме СМІ з Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Уся экспазіцыйная плошча выставачнага цэнтра «БелЭкспа», а гэта больш за тысячу квадратных метраў, аддадзена прэсе. Заўважу, што экспазіцыя Брэстчыны выклікае вялікую цікавасць калег і проста наведвальнікаў.
Яркім прэзентацыям, шматлікім конкурсам і выступленням папярэднічала ўрачыстае адкрыццё выстаўкі. Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў вялікую ролю і адказнасць прэсы перад грамадствам. «Сучасная палітра сродкаў масавай інфармацыі прадстаўляе шырокую карціну свету», – адзначыў міністр і акцэнтаваў увагу на тым, што інфармацыя павінна аб’ектыўна расказваць пра рэчаіснасць, а журналісты – працаваць на кансалідацыю грамадства, весці канструктыўны дыялог. Дарэчы, форум «СМІ ў Беларусі» з’яўляецца ў тым ліку пляцоўкай для абмену думкамі.

Вельмі чаканым і хвалюючым фрагментам выстаўкі для беларускіх журналістаў з’яўляецца традыцыйная цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера». Сёлета ёю завяршыўся першы выставачны дзень. Урачыста, надзвычай святочна прайшла гэта падзея. На конкурс былі пададзены 260 работ, вынікі падведзены па 24 намінацыях сярод рэспубліканскіх і абласных выданняў, а таксама сярод раённых, гарадскіх і шматтыражных газет. Хачу парадаваць усіх прыхільнікаў нашай раёнкі: «Ляхавіцкі веснік» стаў лаўрэатам ХІV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі». Вельмі прыемна, што ў юбілейны для «ЛВ» год атрымана гэта адзнака. Не менш прыемна, што на «Залатой Ліцеры» былі адзначаны нашы землякі: абласная «Заря», баранавіцкая «Наш край», «Навіны Камянеччыны», іванаўская «Янаўскі край», «Лунінецкія навіны» і сабкар «СБ» па Брэсцкай вобласці Павел Лосіч.
Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Наталлі ПЕРАПЕЧКА.

Тысяча «квадратаў» прэсы. «Ляхавіцкі веснік» удастоены дыплома лаурэата Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі»: 5 комментариев

  • 07/05/2018 в 15:57
    Permalink

    Брависсимо, газетчики! Достойная победа на таком высоком уровне! Благодаря вам, Ляховичский район звучит!

  • 07/05/2018 в 15:59
    Permalink

    Люблю приятные новости. А эта выше всяких похвал!Здорово, што ваш труд, уважаемые сотрудники «ЛВ» по достоинству оценен. Поздравляю, с удовольствием читаю уже очень много лет!

  • 07/05/2018 в 16:02
    Permalink

    Поздравляю Ольгу Петровну Бородину и весь замечательный коллектив районки! Сколько у вас таких побед? Сама отвечу: много. Но уверена, это не предел! Сердечно поздравляю!

  • 08/05/2018 в 12:48
    Permalink

    Очень приятно, что «ЛВ» вновь среди лучших. Вдохновения коллективу, покорения новых высот. Этот год ваш — «веснікаўскі». Пусть исполняются мечты, а работа будет праздником.

  • 08/05/2018 в 12:52
    Permalink

    Я читаю газету на сайте — живу в России. Но так замечательно даже на расстоянии получать весточку о земляках. А тут открыл и вижу — Ляховичская районка снова и снова звучит. С наградой вас, коллектив «ЛВ»!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *