Веснавое дзелавое прыцягненне. У Міжнародным форуме-выставе дзелавых кантактаў «Брэст-2018» удзельнічаў і Ляхавіцкі раён

У Міжнародным форуме-выставе дзелавых кантактаў «Брэст-2018» удзельнічаў і Ляхавіцкі раён

Інфармінтарэс наведвальнікаў стэнда Ляхавіцкага кансервавага гатовы задаволіць супрацоўніцы завода Вольга Вітко і Святлана Войцік.

26 красавіка ў Брэсце ўжо квітнеў бэз. Таксама ў горадзе над Бугам у гэты і наступны дзень можна было назіраць росквіт дзелавой актыўнасці, прычым канцэнтравана ў сценах лёгкаатлетычнага манежа. Назва падзеі – Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў «БРЭСТ-2018». У сваім цяперашнім фармаце форум праходзіў трэці раз. І пры поўным кворуме: больш за паўтара дзясятка краін фарміравалі яго геаграфію. Каля сотні ўдзельнікаў, якія прадстаўлялі розныя сферы эканомікі і бізнесу ў той ці іншай форме, выступілі на палях форума-выставы. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел і намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Матусевіч, які адзначыў высокі кадравы і лагістычны патэнцыял Брэсцкай вобласці, звярнуў увагу на тое, што ў рэгіёне сканцэнтраваны лідары харчовай, тэкстыльнай, некаторых іншых вытворчых галін краіны.

У канферэнц-зале прайшла пленарная частка мерапрыемства, дзе былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж прадпрыемствамі і структурамі. Агульная сума кантрактаў, як было абвешчана, склала больш за 20 мільёнаў рублёў.
Таксама на палях пленарнага пасяджэння ва ўмовах урачыстасці адбылася цыры-монія ўручэння ўзнагарод пераможцам конкурсу на саісканне прэміі Брэсцкага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці. Узнагароды ўручыў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Клец, а іх уладальнікамі сталі ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», «Брэсцкае марожанае», ЗТАА «Лангхайнрых Канфенцыён Бел», ВРУП «Брэстаблгаз» – кожны ў сваёй намінацыі.
Галоўнай мэтай форума-выставы з’яўляецца прыцягненне ў Брэсцкую вобласць замежных інвестыцый і развіццё гандлёва-эканамічнага супра-цоўніцтва замежных і айчынных прадпрыемстваў – як у вытворчым, так і ў фінансавым сектарах эканомікі. Як і чым зацікавіць патэнцыяльных інвестараў? Адказ вядомы: на працягу выставы не проста паказаць сябе, свой тавар з самага лепшага боку – здзівіць патэнцыяльнага партнёра, прапанаваць яму нешта такое, чаго той не знойдзе ў іншых. Яшчэ – маляваць – у добрым, рэальным значэнні слова – выгадную эканамічную перспектыву.
Ляхавіцкі раён на форуме «БРЭСТ-2018» быў прадстаў-лены трыма выставачнымі стэндамі. Бадай галоўны і асабліва цікавы трэнд Ляхавіцкага кансервавага завода – «зялёная» прадукцыя. Абсалютная большасць таварных артыкулаў прадпрыемства (а іх – многія дзясят- кі) – агародніна, кансерваваная без харчовай хіміі. У Брэсце нашы перапрацоўшчыкі «выстаўляліся» з прадукцыяй новай таварнай групы. Толькі-толькі ў іх завяршыўся этап работы з бярозавікам. І, калі ласка, паважаныя наведвальнікі форума-выставы, частуйцеся, давайце ацэнку бярозава-чорнапарэчкаваму соку, бярозавіку з кавалачкамі лімона або апельсіна. Жадаеце мікс бярозавага соку і адвару з сухафруктаў? Запрашаем да стэнда Ляхавіцкага кансервавага! Навінкай гэтага года стала для прадпрыемства выкарыстанне іншых фасовачных аб’ёмаў. Цяпер некаторыя віды сваёй прадукцыі ляхавічане прапануюць у слоіках аб’ёмам 0,28 літра.
Яшчэ адным нашым экспанентам на форуме-выставе стала ТАА «НанаСплаў». Прадпрыемства спецыялізуецца на рэалізацыі шырокага спектра матэрыялаў для ліцейнай вытворчасці асобай тэхналогіі, з’яўляецца дылерам размешчанага на тэрыторыі раёна ліцейнага прадпрыемства «ТМТ». Працуюць на рынак Беларусі, СНГ, краін Еўропы.
Прэзентацыйныя стэнды гарадоў і раёнаў Брэсцкай вобласці ўтварылі цэлую «гаспадарскую» галерэю ў складзе выставачнай пляцоўкі «Брэст-2018». Што абяцаў і прапаноўваў на заметку патэнцыяльным інвестарам Ляхавіцкі раён? Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба ў падрабязнасцях расказала наведвальнікам нашай «тэры-торыі» на «БРЭСЦЕ-2018» аб прапановах, якія пры пэўным падыходзе ўяўляюць канкрэтны інтарэс для інвестара. На Ляхавіччыне, напрыклад, нямала памяшканняў не знаходзіць выкарыстання. А маглі б. І цана пытання ў шэрагу выпадкаў – сімвалічная. На асобных прадпрыемствах ёсць «лішняе» цяпло – чаму б не «запусціць» яго ў камерцыйнае рэчышча. У нас ёсць і такая нерастыражаваная вытворчасць, як авечкагадоўля ў ААТ «Жарабковічы». Чаму б не дыверсіфікаваць геагра- фію яе паставак, паглыбіць перапрацоўку, іншае? Раён мог бы і павінен атрымаць куды большую экскурсійную цікавасць, іншую турыстычную папулярнасць на падставе, напрыклад, размешчаных у розных кутках Ляхавіччыны палацава-паркавых ансамбляў. І гэта далёка не вычарпальны пералік таго, што ўяўляе інвестыцыйную прыцягальнасць нашай малой радзімы. А што такая прыцягальнасць існуе – сумнявацца не даводзіцца.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара. Больш фота тут

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *