У Беларусі забароняць піць піва на вуліцы

Распіццё піва і слабаалкагольных напіткаў у Беларусі ў грамадскіх месцах хутка будзе забаронена. Гэта прадугледжана Законам “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”, які быў нядаўна прыняты ў Беларусі,  аднак пакуль не ўступіў у сілу.

У прыватнасці, законам устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за распіццё слабаалкагольных напіткаў і піва на вуліцах, стадыёнах, скверах, парках, грамадскім транспарце і іншых грамадскіх месцах, акрамя тых, якія прызначаны для іх ужывання.

Як паведаміў супрацоўнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Валерый Мялешка, штрафныя санкцыі будуць такія ж, як і за  распіццё ў грамадскіх месцах спіртных напіткаў. На першы раз давядзецца раскашэліцца на суму да 8 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Вr35 тыс.). Пры паўторным такім правапарушэнні на працягу года ўжо давядзецца заплаціць ад 2 да 15 базавых велічынь.

Новым законам устанаўліваецца таксама адказнасць за выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напіткаў, іх набыццё (за выключэннем тых, продаж якіх дазволены), набыццё самагону, паўфабрыкатаў для яго вырабу, брагі, захоўванне самагонных апаратаў, а таксама больш за 5 л самагону або 30 л брагі. Пад моцнымі алкагольнымі напіткамі і самагонам разумеюцца алкагольныя напіткі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28 працэнтаў і больш. 

БЕЛТА

One thought on “У Беларусі забароняць піць піва на вуліцы

  • 20/03/2010 в 19:50
    Permalink

    сёння каля крамы хлопцы гуляюць, але ж цi патребна сенннешнае???

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *