Сімвалы свабоднай дзяржавы. 13 мая — Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Гэтыя свяшчэнныя сімвалы дзяржаўнасці звязваюць разам гераічныя здзяйсненні старэйшых пакаленняў, дасягненні сённяшняга і тыя вяршыні, якія належыць пакарыць у будучыні.
Для кожнага беларуса герб і сцяг – гэта не проста адметныя знакі дзяржавы, а прадмет асаблівага шанавання і гонару. Яны з’яўляюцца галоўнымі сімваламі незалежнасці нашай дзяржавы, заклікаюць грамадзян да самаадданага служэння Радзіме, абароне яе суверэнітэту, згуртавання і адзінства народа.
Няхай жа гэты святочны дзень яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за лёс сваёй краіны.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, здзяйснення ўсіх намечаных планаў і новых працоўных поспехаў на карысць раёна, Брэстчыны, роднай Беларусі.

Раённы  выканаўчы    камітэт.                                           Раённы Савет   дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *