Адна за ўсіх. У «Стайках» завяршыліся спаборніцтвы па праграме спартакіяды Рэспублікі Беларусь сярод ДЮСШ і СДЮШАР па дзюдо

Нядаўна ў «Стайках» завяршыліся спаборніцтвы па праграме спартакіяды Рэспублікі Беларусь сярод ДЮСШ і СДЮШАР па дзюдо сярод 16-18-гадовых юнакоў і дзяўчат.

З пункту гледжання спецыяльнай падрыхтоўкі –  гэта ўжо амаль «дарослае» дзюдо. Але ўсё яшчэ з характэрнай юнацтву эмацыянальнасцю, якая нярэдка становіцца прычынай непрадказальнасці дзеянняў спартсмена на татамі. Такая сітуацыя, падобны расклад можа выступіць як на баку спартсмена, так і супраць яго. Аднак   дабаўляе відовішчнасці спаборніцтвам і, як правіла, падабаецца глядацкай аўдыторыі.
Як расказаў трэнер-выкладчык СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Віктар Богуш, спартакіяднае татамі сабрала дзясяткі каманд з розных куткоў краіны. Ляхавіцкая прысутнасць у Стайках была сціплай колькасна, але выступленне адзінай на турніры нашай прадстаўніцы заслужыла бронзавай адзнакі. Кацярына Анціпава (вагавая катэгорыя да 48 кілаграмаў) паспяхова дабралася да паўфінала, дзе саступіла будучай уладальніцы тытула. Пасля – далей і лепш. Як вынік – трэцяе месца рэспубліканскай спартакіяды. Нашы віншаванні 16-гадовай спартсменцы, яе трэнеру і іх школе – СДЮШАР Ляхавіцкага раёна.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота з сайта Ляхавіцкага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *