Пішыце, творчыя! Раённы савет ветэранаў сумесна з «ЛВ» аб’яўляе творчы конкурс

Раённы савет ветэранаў сумесна з «ЛВ» аб’яўляе творчы конкурс на лепшы літаратурны твор, прысвечаны Году малой радзімы. Удзел у ім могуць прыняць усе жыхары Ляхавіччыны пенсіённага ўзросту. Конкурс праводзіцца з мая па верасень гэтага года па наступных намінацыях: «лепшы паэтычны твор», «лепшае апавяданне», «лепшая навела», «лепшае эсэ», «лепшы твор эпісталярнага жанру» (пісьмо сябру, дзецям, унукам і інш.), «лепшая казка». Адзін аўтар можа прадстаўляць не больш трох работ (на беларускай або рускай мовах), якія раней не друкаваліся ў газетах, часопісах, зборніках. Лепшыя творы будуць рэкамендавацца для размяшчэння на старонках «Ляхавіцкага весніка».
Адпаведнасць тэматыцы, мастацкая выразнасць, арыгінальнасць і глыбіня падачы матэрыялу, цікавы сюжэт, актуальнасць – асноўныя крытэрыі для вызначэння пераможцаў.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне лепшых адбудзецца на раённым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня пажылых людзей.
Матэрыялы (не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца) у друкаваным ці рукапісным выглядзе з абавязковай паметкай «На конкурс» накіроўваюцца не пазней 15 верасня 2018 года па адрасе: 224142, г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, кабінет 116,
раённы савет ветэранаў, альбо па электроннай пош-це: veteranlhv@tut.by. Тэлефон для даведак – 2-34-07.
Аўтары конкурсных работ указваюць пра сябе наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку; дата нараджэння; месца работы і (ці) занятак; кантактныя даныя (паштовы адрас, тэлефоны, адрас электроннай пошты (калі ёсць).
Пераможцаў і лаўрэатаў чакаюць прызы , у тым ліку і ад «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *