Як настрой?

Мы  называем настрой прыўзнятым, прыгнечаным, скардзімся на сум, тугу, страх, абыякавасць ці адчуваем зацікаўленасць, радасць, захапленне і г.д. У настроі можна адрозніць некалькі тыпаў эмоцый: добры настрой (весялосць, актыўнасць, лёгкасць, уважлівасць); дрэнны настрой (стомленасць, пасіўнасць, раздражнёнасць, цяжар).

Эмоцыі не толькі робяць жыццё яркім, дапамагаюць або, наадварот, перашкаджаюць у справах і адносінах, але ўплываюць на наша здароўе і прыгажосць.

Напрыклад, скура напрамую звязана з нервовай сістэмай. Прычым, са знешнім бокам эмоцый, якія адбіваюцца на стане скуры, усё больш-менш зразумела (пачырваненне пры гневе  або сарамлівасці, бледнасць пры спалоху, «гусіная скура» пры страху). А што адбываецца ўнутры арганізма?

Падчас моцнага эмацыянальнага стрэсу прыток крыві накіраваны ў асноўным да тых органаў, якія арганізм лічыць найбольш важнымі для выжывання, а ад усіх астатніх ідзе адток крыві. Да апошняй групы адносіцца і скура, якая адразу ж адчувае востры недахоп кіслароду, ад чаго набывае нездаровае жаўтаватае адценне. Таму  працяглы стрэс можа моцна парушыць механізм работы ўсяго арганізма, і асабліва гэта будзе прыкметна на скуры твару. Дэрматолагі лічаць, што стрэс правакуе экзэму, псарыяз, прыводзіць да з’яўлення бародавак і папілом. Аднак самымі распаўсюджанымі рэакцыямі скуры на адмоўныя эмоцыі з’яўляюцца высыпка, раздражненне і вугры.

Атрымліваецца, што, клапоцячыся пра нервовую сістэму, мы дапамагаем скуры пазбавіцца ад розных праблем, з другога боку — прыводзячы ў парадак твар і цела, мы станоўча ўплываем на нервовую сістэму.

Лічыцца, што пры працяглай дэпрэсіі або стрэсе чалавек моцна ху-дзее. Звязана гэта са стратай апетыту. Аднак, з узростам усё адбываецца з дакладнасцю да наадварот. Безумоўна, гэта яшчэ больш пагаршае сітуацыю і псуе настрой. Таму дыетолагі рэкамендуюць не накідвацца на ежу нават у самым дрэнным настроі, каб не выпрацавалася прывычка «заядаць стрэс». Фізічныя нагрузкі добра спраўляюцца з падаўленым станам, дазваляюць выплеснуць негатыўную энергію, расслабляюць і танізуюць.

Ураўнаважаныя і жыццярадасныя людзі значна менш схільныя да вірусных інфекцый і грыпу. Калі яны ўсё ж заражаюцца, то хвароба працякае значна лягчэй і без ускладненняў. Таму пастарайцеся ў любой, нават вельмі непрыемнай сітуацыі, убачыць што-небудзь станоўчае.

Адмоўныя эмоцыі аказваюць негатыўны ўплыў на ўсе органы арганізма. Аўстрыйскія вучоныя на працягу пяці гадоў  вывучалі ўплыў зайздрасці на здароўе і высветлілі, што, напрыклад, зайздросныя людзі ў два з паловай разы часцей за іншых становяцца ахвярамі інфаркту міякарду і сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Пачуццё віны з’ядае чалавека ў самым літаральным сэнсе, таму што правакуе развіццё анкалагічных захворванняў, а прывычка шкадаваць сябе можа прывесці да цырозу печані, гастрыту або язвы. Калі вы падаўляеце пачуццё гневу, павышаецца рызыка зарабіць сардэчна-сасудзістыя захворванні. Бездапаможнасць, адчай і дэпрэсія могуць усур’ёз аслабіць імунную сістэму.

На арганізм уплываюць не столькі эмоцыі, колькі вобраз мыслення чалавека ў цэлым. Канструктыўнае, гэта значыць пазітыўнае, мысленне і лёгкія адносіны да жыцця прыводзяць да таго, што чалавек не зацыкліваецца на сваім здароўі. Па статыстыцы, такія людзі значна радзей ходзяць у бальніцу і менш пакутуюць ад інфекцый, лішняй вагі, боляў у страўніку і спіне, мігрэні.

Таму важна навучыцца  ўпускаць у сябе больш добрага, клапаціцца пра сябе не толькі знешне, але і ўнутрана.

Марына ЗАВАДСКАЯ, сацыёлаг

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *