Выдатна, “Ляхавіцкі”!

СВК «Ляхавіцкі»  зноў сярод лідараў: у абласным спаборніцтве за дасягненне ў 2011 годзе найлепшых вынікаў у выкананніпаказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага  развіцця сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу Брэстчыны ён заняў трэцяе месца і занесены на Дошку гонару Брэсцкай вобласці. Выдатны вынік, які, па сутнасці, з’яўляецца працягам паслядоўнай мэтанакіраванай высокапрафесійнай работы ўсяго калектыву і кіраўніцтва сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва на чале з заслужаным работ-нікам сельскай гаспадаркі Беларусі, старшынёй Аляксандрам Вітко (на здымку злева).

Ушаноўванне  пераможцаў спаборніцтваў адбудзецца ў Брэсце 1 мая — у Свята працы.

Шчыра віншуем паважаных землякоў з дастойнай перамогай!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *