Гімн гербу і сцягу. Урачыстасці з нагоды Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбыліся ў мінулую нядзелю ў Ляхавічах

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – урачыстая старонка летапісу нашай суверэннай краіны. Гэта дзяржаўнае свята традыцыйна адзначаецца ў другую нядзелю мая. Галоўныя сімвалы краіны аб’ядноўваюць беларусаў і ў святы, і ў будні, і ў самыя важныя моманты ў жыцці Айчыны. Яны заўсёды даюць магчымасць адчуць і зразумець, што Беларусь – гэта мы разам.
На плошчы Леніна ў рай-цэнтры сабраліся на ўрачыстасць кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый.
Са словамі віншаванняў да землякоў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса.
Ганаровага права ўзняць Дзяржаўны сцяг удастоены «Чалавек года Брэстчыны-2017» у галіне паліўна-энергетычнага комплексу, дырэктар ААТ «Торфабрыкетны завод Ляхавіцкі» Уладзімір Гунько, сцяг Брэсцкай вобласці – вопытны кіраўнік аднаго з лепшых сельгаспрадпрыемстваў раёна – ДП «Нача» – Мікалай Тарлюк, сцяг Ляхавіцкага раёна – дыпламантка рэспубліканскіх і абласных конкурсаў дзесяцікласніца Жарабковіцкай СШ Дар’я Каляда.
Песнямі і танцамі ў гэты дзень віталі землякоў удзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. Больш фота тут 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *