Наша агульная справа

Мінулая субота для многіх беларусаў была працоўнай. Прычым, не толькі для тых, у каго ў рабочым графіку значыласяпрацоўная змена. Людзі выйшлі на суботнік, каб разам навесці парадак на сваёй зямлі. І гэтай красавіцкай традыцыі ўжо шмат гадоў.

Не засталіся па-за агульнай справай ляхавічане: добраўпарадкавалі горад, вёскі, тэрыторыі палацава-паркавых ансамбляў… Па папярэдніх падліках, як адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталля Мацкевіч, нашы землякі зарабілі на субот-ніку больш за 200 мільёнаў рублёў,     частка з якіх будзе накіравана на будаўніцтва новага памяшкання нацыянальнага музея Вялікай Айчыннай вайны, яшчэ частка — на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Для СВК «Канюхі», які з’яўляецца адзіным у рэспубліцы сельгаскааператывам, што спецыялізуецца на авечкагадоўлі, адкрываюцца новыя гарызонты. Да гэтага часу, як расказвае старшыня СВК Аляксей Кавальчык, гадаванне авечак асаблівага прыбытку гаспадарцы не прыносіла. Уся справа ў тым, што не было вялікага попыту на сыравіну, а быў нават і такі перыяд, што не ведалі, куды здаць воўну, скуры,  мяса. Цяпер сітуацыя нармалізавалася: воўну закупляе Смілавіцкая фабрыка, якая вырабляе коўдры, мяса рэалізуецца часткова праз прадпрыемствы райпо,  пастаўляецца на Аршанскі мясакамбінат, а вось са збытам скур і сёння праблема. Апошнім часам значна павялічыўся попыт на авечак для гадавання ў вяскоўцаў, едуць з надзеяй набыць жывёл многія індывідуальныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў, якія таксама мяркуюць заняцца авечкагадоўляй, прычым не толькі з нашай рэспублікі, а з Расіі, Прыбалтыкі. Яны гатовы закупляць па 300-400 галоў і больш. Асобы кантынгент пакупнікоў — прадстаўнікі пасольстваў і консульстваў некаторых краін у Рэспубліцы Беларусь, якія традыцыйна ўжываюць у ежу бараніну.

У цэлым сёння складваецца такая сітуацыя:  сельгаскааператыў мог бы зарабіць вялікія              грошы іменна ад рэалізацыі   авечак жывой вагой. Аднак, што маглі — прадалі, а 3 тысячы галоў утрымліваюцца як асноўны статак. У самы бліжэйшы  час  неабходна павялічваць              пагалоўе,  і над гэтай задачай настойліва працуе сельгаскааператыў. Як адзначае Аляксей Кавальчык, цалкам мяняецца арганізацыя племянной справы. Гаспадарка наладзіла цесную сувязь з вучонымі Беларускай сельгасакадэміі, якія разам з мясцовымі жывёлаводамі плануюць правесці шэраг навуковых мерапрыемстваў. Такiя вось новости Беларуси. Для абнаўлення пагалоўя і паляпшэння племянных якасцяў тэкселя і прэкаса (танкарунная і мясная пароды) мяркуецца закупіць за межамі рэспублікі 300  высокапрадукцыйных жывёл. Для гэтага з рэспубліканскага бюджэту  гаспадарцы  выдзелена 752 мільёны рублёў. Сёння ўжо вядуцца канкрэтныя перамовы з авечкагадоўчымі гаспадаркамі Расійскай Федэрацыі.

Павелічэнне пагалоўя прыкладна да 5 тысяч — упаўне рэальная задача, якую ставяць перад сабой канюхоўскія жывёлаводы. Па словах старшыні гаспадаркі, пралічаны многія варыянты, звязаныя з утрыманнем авечак і  магчымасцямі кармавой базы. Па сутнасці, ёсць праблемы: жывёлагадоўчыя памяшканні будаваліся амаль 30 гадоў назад, таму цяпер яны падлягаюць рэканструкцыі. Іменна на гэта і накіроўваюцца значныя для невялікай гаспадаркі грошы. На чарзе — работы ў аўчарніку, дзе мяркуецца зрабіць  раздачу  кармоў меха-нізаваным спосабам. Думаюць тут пра будаўніцтва новага  матачніка і яшчэ аднаго жывёлагадоўчага памяшкання.

Зразумела, каб пракарміць каля 5 тысяч авечак, патрэбна мець і адпаведныя плошчы зямельных угоддзяў. СВК «Канюхі» валодае 1100 гектарамі сельгасугоддзяў. Да гэтага часу гаспадарцы хапала ўгоддзяў, каб нарыхтаваць дастаткова кармоў, сеяць зерневыя, рапс, кукурузу, бульбу, нават стаць насенняводчай ільногаспадаркай. Сельгаскааператыву патрэбна дадаткова 800 гектараў зямлі, што, безумоўна, вырашыць праблему кармоў для павялічанага пагалоўя.

Між іншым, на парадку дня сельгаскааператыва яшчэ і будучы ўраджай, ад якога таксама залежыць многае. Паспяхова завершана сяўба ранніх зерневых і зернебабовых культур, ільну, прыйшла пара пасадкі бульбы — усё пад кантролем. Добрыя віды на ўраджай рапсу і азімай пшаніцы, вось толькі б яшчэ іх падкарміць мінеральнымі ўгнаеннямі і ў час зрабіць  хімпраполку. Старшыня гаспадаркі вярнуўся з райцэнтра з добрымі весткамі: у райсельгасхарчы паабяцалі дапамагчы набыць неабходныя тукі, магчыма,   і ядахімікаты.

Клапоціць Аляксея Аляксеевіча і стан сушыльнай гаспадаркі, абсталяванне якой ужо даўно выпрацавала свой рэсурс. Калі і далей сур’ёзна ставіцца да вырошчвання льну, то неабходна набываць новую спецыяльную тэхніку, кожны дзень трэба думаць пра паліва. І, зразумела, пра зарплату работнікаў сельгаскааператыва. Усяго 62 чалавекі працуюць у СВК «Канюхі», але, як зазначае старшыня, гэта людзі вельмі нераўнадушныя, працавітыя і надзейныя, з якімі можна вырашаць самыя сур’ёзныя задачы.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *