Разнаполюсны падыход

Двор цэнтральнай раённай бальніцы, без перабольшання, заслугоўвае прызнання як тэрыторыя ўзорнага парадку. Ствараюць і падтрымліваюць яго работнікі ўстановы аховы здароўя. Вонкавы дызайн ад медыкаў – вышэй усялякіх пахвал.
На жаль, не ўсюды і не ўсе клапоцяцца пра парадак і эстэтыку так шчыра, зацікаўлена і вынікова, як па гэтым адрасе. Давайце пройдземся па райцэнтры.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Па вуліцы Мінскай уздоўж канавы «трава па пояс». Толькі асацыяцыі ад гэтага зусім не песенныя, таму што неахайнасць і недагледжанасць калі і трапляюць у вакальны жанр, то толькі прыпевачны.

Так выглядае калонка ў пачатку вуліцы Дзесюкевіча.

А гэта тое, што пры блізкім знаёмстве ўяўляе сабой ляхавіцкая крынічка…

А гэта лавачка на дзіцячай пляцоўцы аблюбавана птушкамі, якія шчодра пакідаюць на ёй бясконцыя «аўтографы». Птушак цяпер не выселіш, а вось у дазвольны тэрмін пра гэта адпаведныя службы не паклапаціліся. У выніку маем тое, што бачым на здымку ў двары жылога дома па вул. Леніна. Дарэчы, у будынку былой сталовай дзверы нараспашку. Унутры – паўнейшы развал. Цікава, якія перспектывы ў гэтага аб’екта?

One thought on “Разнаполюсны падыход

  • 17/05/2018 в 15:00
    Permalink

    Сапраўды, рознаполюсны падыход: як поўдзень і поўнач. Чамусьці адныя ўмеюць зрабіць не толькі парадак, а нават прыгажосць. Іншыя ж нават не заўважаюць праблемы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *