Зварот пачуты

У першым квартале ў КДК Брэсцкай вобласці паступіла 253 звароты, што ў параўнанні з мінулым годам менш на 20 працэнтаў. На столькі ж зменшылася колькасць вусных зваротаў грамадзян да кіраўніцтва і адказных асоб камітэта, паступіўшых падчас асабістых і выязных прыёмаў.
Традыцыйна часцей за ўсё звярталіся жыхары Брэста, Пінска і Баранавічаў. Што датычыць раёнаў, то найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў Ляхавіцкага, Столінскага, Кобрынскага, Брэсцкага.
Самымі прыярытэтнымі аказаліся пытанні дзейнасці прадпрыемстваў і арга-нізацый, камунальна-бытавыя і добраўпарадкавання, грамадзянска-прававых адносін, дзейнасці органаў выканаўчай улады, а таксама парушэнняў у рабоце кіраўнікоў.
Колькасць зваротаў па пытаннях дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый у першым квартале гэтага года склала амаль чвэрць ад агульнай колькасці паступіўшых.
Па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў у ходзе
разгляду звароту, паступіўшага на «тэлефон даверу», устаноўлена нямэтавае выкарыстанне сродкаў бюджэту раёна, выдзеленых у рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады на выкананне работ на аб’екце «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй музея ў г. Давід-Гарадок». Сродкі раённага бюджэту фактычна былі накіраваны на капітальны рамонт будынка цэнтра дзіцячай творчасці, які знаходзіцца на балансе аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама. Па выніках праверкі выкарыстаныя не па мэтавым назначэнні сродкі ў добраахвотным парадку вернуты ў бюджэт.
Выяўлены парушэнні з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў у Пружанскім і Кобрынскім райвыканкамах. Вінаватыя асобы прыцягнуты КДК да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці.
Падчас разгляду звестак, выкладзеных у зваротах, якія паступілі і знаходзяцца на кантролі ў КДК у першым квартале, праведзены пяць праверачных мерапрыемстваў. Па выніках разгляду зваротаў восем адказных і чатыры юрыдычныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў і прад’яўлена прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды на агульную суму 772 тысячы рублёў, чатыры чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *