В Ляховичском районе обнаружен артиллерийский снаряд

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, 16 мая на тэрыторыі зернесушыльнага комплексу ААТ “Шлях новы” ў аграгарадку Дарава пры правядзенні земляных работ знойдзены артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Да прыбыцця сапёрна-піратэхнічнай групы  воінскай часці 7404  на месцы знаходкі была выстаўлена ахова з ліку супрацоўнікаў міліцыі.

Як расказаў “ЛВ” начальнік РАУС Андрэй Студзянічнік, снарад вывезены вайскоўцамі  на ваенны палігон і ўтылізаваны.

Андрэй Леанідавіч удакладніў: у  выпадку знаходкі выбухованебяспечнага прадмета ці знешнепадобнага з ім, забараняецца яго самастойнае абследаванне ці перамяшчэнне.  Адразу неабходна патэлефанаваць ў РАУС і РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *