Чэмпіёнаў ствараюць трэнеры

Ляхавіцкая спецыялізаваная ДЮШ алімпійскага рэзерву – згадзіцеся, гучыць салідна. Такое ўдакладненне ў назву без падстаў не даецца. Каб заслужыць азначанай статуснасці, неабходна мець важкія аргументы ў выглядзе спартыўных дасягненняў. А яны ёсць, і ў гэтым вялікая заслуга ўсяго трэнерска-выкладчыцкага калектыву ўстановы, якую ўзначальвае Валянціна Русакевіч. Прозвішчы Рашыда Байрашэўскага, Віктара Богуша, Андрэя Іванюценкі, Васілія Бут-Гусаіма, Алены Ульянавай, Аксаны Лойка даўно і добра вядомы далёка за межамі раёна, як і прозвішчы іх таленавітых выхаванцаў.
Параўнальна нядаўна на трэнерскую сцяжыну ступілі Аляксей Буйкевіч, Дзмітрый Пішч і Сяргей Рылко з жаданнем выхоўваць чэмпіёнаў. А яшчэ прапагандаваць здаровы лад жыцця і прыцягваць да заняткаў фізкультурай і спортам як мага больш хлопчыкаў і дзяўчынак. Свае спартыўныя дасягненні яны гатовы пераўзысці ў сваіх жа выхаванцах. Няхай гэта атрымліваецца!

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *