Жывая класіка

«Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!» – такі дэвіз рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Яго заснавальнікі – міністэрствы інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
У раённым этапе конкурсу, які праводзіўся ў завочнай форме, прынялі ўдзел 32 вучні гарадскіх і сельскіх школ. Яны чыталі вершы і прозу беларускіх аўтараў. У кожнай узроставай катэгорыі былі вызначаны прызёры і пераможцы. Уладальнікі першых месцаў Даніэль Бартноўскі (СШ № 2), Ягор Бецька (Падлескі ДС-СШ), Кацярына Русакевіч (Востраўская СШ), Лаліта Саўчык (СШ № 1) прадставяць наш раён у абласным этапе конкурсу. Дарэчы, фіналісты «Жывой класікі» сваімі выступленнямі ўпрыгожаць і Дзень беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе на Брэстчыне ў горадзе Іванава.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *