Дар «дэбютантак».  У маі маладыя настаўнікі Ляхавіччыны здавалі сур’ёзны экзамен

 У маі маладыя настаўнікі здавалі сур’ёзны экзамен. У раённым конкурсе «Педагагічны дэбют» прынялі ўдзел 13 учарашніх выпускнікоў педагагічных навучальных устаноў, якія працуюць першы год. І паказалі яны сябе таленавітымі, улюбёнымі ў сваю справу, крэатыўнымі, творчымі асобамі. Вучаць і вучацца, шукаюць і знаходзяць, а свой настаўніцкі дар – гэты асаблівы талент любіць дзяцей, чуць іх, быць з імі на адной хвалі, выхоўваць не нуднымі натацыямі, а запрашэннем у цікавае, нязведанае – штодня прымнажаюць кожным непаўторным урокам, незабыўным мерапрыемствам, асабістым прыкладам.
Выдатна гэта атрымліваецца ва ўсіх «дэбютантаў», але асабліва – у пераможцы конкурсу, настаўніцы геаграфіі Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу «Дзіцячы сад-сярэдняя школа» Дар’і Маслоўскай (на здымку), якой не было роўных у намінацыі «Лепшы малады педработнік».
У намінацыі «Лепшы настаўнік маладога педработніка» вызначылася выхавальніца ясляў-сада № 3 г. Ляхавічы Алена Калюда.
За творчы падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу падзяка аддзела адукацыі, спорту і турызму аб’яўлена настаўніцам англійскай мовы гімназіі Дар’і Швейкус, СШ № 1 – Наталлі Сарока, выхавальніцы ясляў-сада № 3 Кацярыне Жыхарка.
Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *