Сямейная формула. Яе ведаюць героі гэтай публікацыі «Ляхавіцкага весніка» /фота/

Мнагадзетная сям’я Юрковых.

Здаецца,  шчаслівым быць  проста. Пры абавязковай ўмове – мама і тата, калі дзіцячыя вочы бачаць бацькоўскія пяшчоту, клопат, павагу, калі так адчувальна падтрымка. Не важна, колькі табе гадоў, маміна-татава любоў саграе, сілкуе, натхняе, акрыляе кожную хвіліну. Атрымліваецца жыццёвае ўраўненне   «сям’я = шчасце».

На тым тыдні, калі адзна-чаўся Дзень сям’і, у аддзя-ленні дзённага знаходжання  для грамадзян сталага ўзросту ладзілася свята «Формула сям’і або 100 рэцэптаў шчасця». Без сумнення, назва адпавядала фармату. Гаварылі выключна пра тое, як умацаваць сям’ю, дзяліліся сакрэтамі, традыцыямі, гісторыямі, часам шчымлівымі, ад якіх на вачах з’яўляліся слёзы. Бо гэта тое, што так дорага сэрцу, што заўсёды з табой.
Той дзень стаў асаблівым для некаторых нашых землякоў. Менавіта 15 мая ва ўрачыстай абстаноўцы яны атрымалі пасведчанні мнагадзетных сем’яў. Пад гучныя апладысменты намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Трысцень уручыла гэты важны дакумент мнагадзетным мамам Наталлі Мацюшэнка, Марыне Сялейка, Кацярыне Юрковай, Любові Сердзюковай, Наталлі Маслоўскай.
У маладой сям’і Юрковых акрамя мамы Кацярыны і таты Паўла трое дзетак. Яны ўпэўнены: шчасця павінна быць многа, а шчасце – у дзецях.
Пра сваю мнага-дзетную радасць расказала і Наталля Маслоўская. Яна пераканана, што з сям’і дзеці бяруць усё самае галоўнае, фарміруюць адносіны да свету. І толькі бацькам падуладна стварыць такое надвор’е дома, каб назаўсёды пасяліць у сэрцы малыша  дабрыню і любоў.
Быць у сям’і – значыць адчуваць надзейную абарону, ведаць, што ты – пазл мазаікі, без якога аптымістычнай карціне не скласціся. А калі мамы і таты няма? Спецыялісты Таццяна Гаўдзіс і Марына Яраш расказалі пра дзейнасць сацыяльна-педагагічнага цэнтра, пра ўсынаўленне-ўдачарэнне, стварэнне прыёмных сем’яў. У раёне функцыянуюць два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. У 23 сем’ях выхоўваюцца прыёмныя дзеці, 24 апякунскія сям’і.
Чалавеку трэба ведаць, што ёсць месца, куды можна заўсёды прыехаць без запрашэння, дзе лёгка дыхаецца і спакойна на душы, – родны дом. Цаглінка за цаглінкай – удзельнікі сустрэчы ўзводзілі дом мары. У якасці будаўнічых матэрыялаў –  спадарожнікі моцнай сям’і. Наш фундамент – традыцыі: без сувязі з мінулым, пераемнасці пакаленняў немагчыма ўявіць будучыню. Толькі ў супрацоўніцтве можна атрымаць жаданы вынік. Дабавім сяброўства, у доме няма месца сваркам і канфліктам. Яшчэ патрабуюцца праца, здароўе, чысціня і, канешне, разуменне, павага, любоў – яны вучаць слухаць і чуць блізкага, ра-
зумець без слоў. Дахам дома мары няхай будзе добры настрой, а пад ім заўсёды ўтульна.

Маргарыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *