Веснікі добрых навін

Добрасумленныя, адказныя і кампетэнтныя спецыялісты, сапраўдныя прафесіяналы, якія паспяхова спраўляюцца з абавязкамі на сваім участку работы і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, — гэта пра іх, нашых паштальёнаў,  якія працуюць у раённым вузле паштовай сувязі.

Час імкліва бяжыць наперад, многае мяняецца ў жыцці, на змену пісьмам і паштоўкам прыходзіць электронная пошта, але па-ранейшаму сустрэча з чалавекам з сумкай праз плячо жаданая і радасная.

Яны — веснікі добрых навін у выглядзе пісьмаў і паштовак ад родных і блізкіх. А яшчэ ў сваіх усёўмяшчальных сумках яны нясуць адрасатам свежую перыёдыку, дастаўляюць пенсіі, папярэднія заказы і прымаюць  новыя.

Паштальён — гэта той чалавек, які абавязкова выслухае, дасць слушную параду і дапаможа выбраць неабходны тавар, аформіць падпіску на газеты і часопісы. Таму,  асабліва для пажылых і адзінокіх людзей, ён незаменны, чаканы і неабходны. У гарадскім і 24 сельскіх вузлах паштовай сувязі працуе 136 чалавек, і 63 з іх — менавіта паштальёны. «Пераважная большасць ляхавіцкіх паштальёнаў — адказныя спецыялісты, паважлівыя і шчырыя людзі, якія ў свой адрас чуюць толькі словы падзякі”, — гаворыць начальнік РВЭС Вольга Арэхва.

Такіх слоў заслугоўваюць і веснікі добрых навін з гарадскога аддзялення сувязі (на здымку) Настасся Буйкевіч, Людміла Буйкевіч, Галіна   Марцінкевіч, Святлана  Бяшэйка, Антаніна Лейман.

Галіна  ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *