Пявучая «Спадчына»

Творчыя, цікаўныя, пявучыя – гэта пра юных удзельніц ансамбля народнай песні «Спадчына» і іх кіраўніка Вольгу Якуніну. Двойчы на тыдзень яны збіраюцца на рэпетыцыі ў ГДК, каб сваім чарговым выступленнем зачараваць, уразіць, парадаваць гледачоў і слухачоў. У рэпертуары «Спадчыны» – абрадавыя, жартоўныя, лірычныя народныя песні з элементамі харэаграфіі.
Дарэчы, днямі ансамбль паспяхова пацвердзіў званне «ўзорны», якое носіць ужо больш за два дзесяцігоддзі.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *