У свежым нумары «ЛВ»

У свежым нумары «ЛВ» ад 23 мая 2018 года чытайце: 

  • Дар «дэбютантак».  У маі маладыя настаўнікі Ляхавіччыны здавалі сур’ёзны экзамен.У раённым конкурсе «Педагагічны дэбют» прынялі ўдзел 13 учарашніх выпускнікоў педагагічных навучальных устаноў, якія працуюць першы год. І паказалі яны сябе таленавітымі, улюбёнымі ў сваю справу, крэатыўнымі, творчымі асобамі.
  • Нелірычнае адступленне пра рэзонны рэзананс.У цэнтры Ляхавіч на дарожным пакрыцці камунгас абнавіў разметку. Нарэшце з’явілася доўгачаканая «зебра» на пераходзе ад загса на вуліцу Дзесюкевіча. Цэлы год прайшоў ад публікацыі «Зручныя зручнасці», і вось дачакаліся-такі пешаходы – не трэба ісці ў абход, каб трапіць у «Верас», СШ № 1, паліклініку-бальніцу і г.д. Цяпер новае чаканне: просіцца ў кампанію яшчэ адна «зебра», па якой можна з галоўнай дарожкі гарадскога парку перайсці на вуліцу Камсамольскую.
  • Грубыя, але любыя. Якія яны, сёлетнія травы ў Ляхавіцкім раёне , у плане ўраджайнасці?
  • Сямейная формула. Яе ведаюць героі гэтай публікацыі «Ляхавіцкага весніка» /фота/.
  • Маруся-гаспадыня. Што ні свята ў аграгарадку Навасёлкі, то абавязкова чарговым сюрпрызам вызначыцца тутэйшая жыхарка Марыя Буцько
  • Матросаўскае скрыжаванне. Кропка на карце: ПЕРАХРЭСЦЕ. І шмат яшчэ цікавай і карыснай інфармацыі чытайце ў «ЛВ»

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *