Не праходзьце міма саюздруку

Літаральна днямі стала вядома прыемная навіна: загадчыца склада мясцовага аддзялення «Брэстаблсаюздруку» Алена Сяргейчык за шматгадовую добрасумленную працу і высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці занесена на Дошку гонару абласнога прад-прыемства.

Сярод іншых добрых вестак — і тое, што «Брэстаблсаюздрук» па выніках мінулага года дасягнуў нядрэнных эканамічных паказчыкаў. І ў гэтым — заслуга ўсіх аддзяленняў, у тым ліку Ляха-віцкага, дзе робіцца нямала для агульнага поспеху. І, канешне, для паляпшэння якасці абслугоўвання пакупнікоў.

Летась адзін з кіёскаў — на перакрыжаванні вуліц Леніна і Чкалава — быў заменены на больш сучасны, прасторны і зручны, са свабодным доступам да друкаванай прадукцыі. Дарэчы, як расказала начальнік аддзялення Святлана Саладуха, менавіта ён зараз і лідзіруе па тавараабароце. І гэта зразумела: асартымент тут значна шырэйшы, асабліва — кніжнай прадукцыі і перыёдыкі, ёсць магчымасць «паказаць тавар тварам», ды і абслугоўванне заўсёды на вышыні — кіяскёры ветлівыя, уважлівыя і кампетэнтныя.

У зусім блізкай перспектыве ў райцэнтры пачне работу яшчэ адзін кіёск «Брэст-аблсаюздруку» — у мікрараёне вуліцы Інтэрнацыянальнай. І тутэйшым жыхарам зручна (акрамя свежых газет і часопісаў, заўсёды можна набыць штосьці з патрэбных дробязяў — праз гандлёвыя кропкі раённага аддзялення рэалізуецца каля 600 найменняў розных спадарожных тавараў), і прадпрыемству добра — пашырацца гандлёвыя плошчы і павялічыцца колькасць пакупнікоў, якія, ёсць усе падставы спадзявацца, стануць пастаяннымі — як і многія іншыя.

Святлана БЕЛЬМАЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *