Чаму хлеб даражэйшы?

На «гарачую лінію» рэдакцыі патэлефанавала жыхарка Куршынавічаў Ірына Татарыновіч, якая цікавілася, чаму бохан хлеба, выпечаны Ляхавіцкім кааппрамам, амаль на тысячу рублёў даражэйшы за той, што выпякаецца на хлебазаводзе ў Ганцавічах.

За тлумачэннямі «ЛВ» звярнуўся ў раённае спажывецкае таварыства.

Старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч пацвердзіў, што розніца ў кошце сапраўды ёсць, але яна абгрунтаваная: «Маса хлеба «жытнёвы» (вытворчасці ПВУП «Ляхавіцкі кааппрам») складае 830 грамаў, а маса хлеба «Примечательный» (вытворчасці Ганцавіцкага хлебазавода) — 750 грамаў. Да таго ж ляхавіцкі «Жытнёвы» выпякаецца з пшанічнай мукі 1-га гатунку (яе кошт за тону — 1231000 рублёў), а ганцавіцкі «Примечательный» з мукі  2-га гатунку (кошт тоны — 781186 рублёў). Кошт хлеба «Жытнёвы» фарміруецца згодна калькуляцыі, у якой адлюстраваны ўсе выдаткі па вытворчасці гэтай прадукцыі, і зацверджаны камісіяй Брэсцкага аблспажыўсаюза».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *