Нож у якасці аргумента

У чарговы раз трагедыяй закончылася высвятленне сямейных адносін. На гэты раз арэнай разборак у ноч з 26 на 27 красавіка стаў дом у вёсцы Тухавічы. Як расказаў начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў, 15-гадовая дзяўчына вярнулася дамоў позна, што не спадабалася яе брату, 1989 года нараджэння. Не знайшоўшы слоўных аргументаў, брат, які з’яўляецца інвалідам ІІІ групы, ударыў сястру нажом у жывот.

Для дзяўчыны ўсё магло закончыцца больш трагічна, каб не прафесіяналізм, вопыт і зладжаныя дзеянні медыкаў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Па словах галоўнага ўрача ЦРБ Уладзіміра Усцюшкова, загадчык хірургічнага аддзялення Андрэй Пуцілаў, хірург Сяргей Бяляеў і загадчык аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі Андрэй Аўдзей паспяхова правялі складаную хірургічную аперацыю. Зараз дзяўчына праходзіць лячэнне.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *