Непрыгожая гісторыя

Выкарыстана ілюстрацыя

Рэдакцыйная пошта прыносіць самыя розныя навіны. Здараецца – добрыя і радасныя, а часам сумныя і нават крыўдныя. Менавіта такой з «ЛВ» падзяліўся дырэктар мясцовай дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Крук.
Уладзімір Канстанцінавіч расказаў, што да майскіх святаў настаўнікі, тэхработнікі школы мастацтваў, бацькі вучняў упрыгожылі тэрыторыю каля будынкаў установы: закупілі 60 штук расады кветак і падчас суботніка высадзілі іх на клумбы. Гэтай прыгажосці, на жаль, не давялося доўга цешыць вока. У ноч з мінулага аўторка на сераду 38 нядаўна пасаджаных петуній нехта выкапаў…
Калектыў школы мастацтваў абураецца, і людзей можна зразумець. Шкада не толькі грошай, але і работы, у якую ўкладвалі душу. А яшчэ крыўдна, што сярод землякоў ёсць такія – з асаблівай, вельмі непрывабнай формай цягі да прыгожага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *