Дарога і канікулы. З 25 мая вадзіцелі днём павінны ўключаць бліжняе святло

Летніх канікулаў чакаюць усе без выключэння школьнікі. Галоўнае, каб гэты час быў для іх бяспечны.  Мінімізаваць колькасць дарожных аварый з удзелам непаўналетніх магчыма толькі ў адным выпадку – калі і вадзіцелі, і дзеці будуць адказна ставіцца да выканання правілаў дарожнага руху і ўзаемна паважаць інтарэсы адзін аднаго.
Бацькі абавязаны растлумачыць свайму дзіцяці, у чым заключаецца сутнасць ПДР (а гэта – захаванне жыцця і здароўя людзей), чаму важна іх выконваць. Нескладана паглядзець па баках, перш чым перайсці дарогу; няспешна і пераканацца ў бяспецы, выйсці з-за прыпаркаванага аўтамабіля; гуляць не паблізу дарогі, а на спецыяльных пляцоўках; катацца на веласіпедзе па веладарожцы, а не па праезнай частцы. Асаблівай увагі заслугоўвае тэма дзяцей у сельскай мясцовасці, яны часта самі прыдумляюць займальныя гульні ля дарогі.
Акрамя павучальных гутарак з дзецьмі, бацькам неабходна пастаянна кантраляваць іх месцазнаходжанне.
На жаль, прычынай гібелі дзетак становіцца і няправільная эксплуатацыя любімых імі веласіпедаў. Што рабіць? Навучыць правілам!
На вадзіцелях ляжыць двайная адказнасць, бо пад іх кіраваннем знаходзіцца велізарны механізм вагой ад 1,5 да 3,5 тоны. Таму пры заездзе ў двор, руху па сельскіх дарогах або паблізу школ трэба знізіць хуткасць да мінімальнага значэння, а таксама павысіць пільнасць, бо ў любы момант на дарозе можа апынуцца дзіця.
І асобая ўвага – на перавозку малых у аўтамабілі. Незалежна ад дальнасці падарожжа, зафіксаваць дзіця ў спецыяльным утрымліваючым устройстве – святы абавязак таты і мамы.
З 25 мая па 5 чэрвеня на тэрыторыі краіны ДАІ праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!». У гэты перыяд уключэнне бліжняга святла фар абавязкова, незалежна ад часу сутак.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,  старшы  дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *