Да службы прыступіць!

І зноў май, папаўненне ў радах абаронцаў Айчыны. У вайсковых часцях сіл спецыяльных аперацый, дэсантных, пагранічных, унутраных, сухапутных войсках і войсках супрацьпаветранай абароны ў Брэсце, Мінску, Гомелі будуць служыць і 45 ляхавіцкіх юнакоў. Адпраўка навабранцаў пачалася 15 мая і прадоўжыцца да канца месяца.
Па словах начальніка адасобленай групы Ляхавіцкага раёна райваенкамата Аляксандра Байчыка, прызыўнікі прайшлі строгі адбор. Сур’ёзныя патрабаванні прад’яўляліся да здароўя, маральна-псіхалагічных, прафесійных якасцей маладых людзей.
Наперадзе ў іх курс маладога байца. А пакуль – уручэнне ваенных білетаў, усхваляваныя твары родных, падбадзёрванні сяброў, пацалункі каханых і пажаданні стойкасці ў нялёгкіх армейскіх буднях. Служыце, хлопцы, дастойна! І ведайце – дома вас чакаюць.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *