“Залатая Літара” – наша

Гэтай падзеі газетчыкі чакаюць цэлы год. Чакаюць з хваляваннем і надзеяй. Галоўны прафесійны творчы конкурс — не проста конкурс, а Нацыянальны, і перамагчы ў ім, стаць уладальнікам яго сімвала — статуэткі «Залатая Літара» — мара кожнай рэдакцыі.

Арганізатар конкурсу — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, восьмы год запар напярэдадні Дня друку ладзіць непаўторнае незабыўнае свята  —  урачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў. Сёлета яна праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Цырымонію адкрыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, які павіншаваў пераможцаў і лаўрэатаў і падкрэсліў адказнасць журналістаў за вынікі сваёй працы.

Вартасць друкаванага радка  вымяраецца шчырасцю і аб’ектыўнасцю, публіцыстычнасцю і дзейснасцю, канструктыўнасцю і справамі, якія  вынікаюць з публікацый. Такі штодзённы экзамен на прафесіяналізм, грамадзянскую пазіцыю, чалавечнасць.

Журы VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», якое ўзначальвае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец,  ацэньвала больш за 250 работ, вызначала   пераможцаў і лаўрэатаў. У намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі» сярод рэдакцый раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ пераможцам стаў  «Ляхавіцкі веснік». Запаветная статуэтка «Залатая Літара» — наша! Рэдакцыі ўручаны і спецыяльны дыплом Міністэрства інфармацыі. Такая высокая ацэнка  працы журналістаў — стымул для далейшых творчых пошукаў. Мы будзем працягваць свой дыялог з вамі, любімыя чытачы, на тэмы, якімі жыве краіна, якія нас хвалююць. Мы будзем разам. Дазвольце нам двойчы на тыдзень уваходзіць у ваш дом са шчырай павагай і любоўю. Заставайцеся з намі!

…4 мая на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» гучала шмат віншаванняў у адрас пераможцаў. Першы намеснік  міністра інфармацыі Лілія Ананіч пажадала газетчыкам вострых пер’яў,  добрай  інфармацыі, творчых здабыткаў.

Мы будзем вельмі старацца!

Вольга  БАРАДЗІНА

One thought on ““Залатая Літара” – наша

  • 10/05/2012 в 09:11
    Permalink

    Молодцы! Так держать! Но почему не поместить фото коллектива с полученной наградой. Побед не надо стесняться, о них надо не только писать, но и показывать. Удачи!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *