Не чужая гасцявая. Гэта калі разам  цяплей, утульней і зусім  не адзінока…

Святлана Тарабаш і Ніна Таранда.

Дзеці выраслі і раз’ехаліся… Ці наогул па нейкай прычыне чалавек у шаноўным узросце застаўся адзінокім. Якое вый-сце з гэтага мінору? Выйсце ёсць, і не адзінае, напрыклад, гасцявая сям’я. Гэта калі разам  цяплей, утульней і зусім  не адзінока…

…У жыцці бывае, што чужыя людзі становяцца сапраўды блізкімі. Уласным прыкладам гэта пацвярджае сацыяльны работнік з Падлесся Святлана Тарабаш. У святы, у выхадныя
ў яе доме шчыра чакаюць і рады сустракаць аднавяскоўку Ніну Таранда. З ёй Тарабашы ўжо больш за тры гады «пародненыя» гасцявой сям’ёй і называюць суседку сваёй бабуляй. Дапамогуць па гаспадарцы, пап’юць гарбаты, пагамоняць пра справы, разам у лазню, у царкву сходзяць – і дзень для пажылога чалавека становіцца ярчэйшым і цяплейшым ад увагі і клопату.
Для кожнага са сваіх дзевяці падапечных Святлана Аляксееўна ўмее падабраць патрэбнае слова, падбадзёрыць і падтрымаць. Навядзе парадак у доме, купіць лякарства, прынясе вады, зімой распаліць печку ці расчысціць ад снегу дарожку – спраў у сацработніка хапае.   І кожную яна робіць з душой. Разумее, што лепшы сродак ад адзіноцтва для бабуль і дзядуль – сардэчна-ветлівыя адносіны.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Не чужая гасцявая. Гэта калі разам  цяплей, утульней і зусім  не адзінока…

  • 30/05/2018 в 14:41
    Permalink

    Это так замечательно, когда посторонние люди становятся друг другу близкими. Не по крови- по умению ладить, дарить друг другу частичку своего тепла.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *