Званок абвяшчае: лета! Няхай яно будзе радасным і паспяховым. Дарагія школьнікі, выпускнікі, паважаныя бацькі і педагогі!

Сёння ў вас знамянальны дзень – заканчэнне навучальнага года. Для многіх вучняў гэта пераадоленне чарговага школьнага рубяжа, для выпускнікоў адкрываюцца дзверы ў свет новых магчымасцяў.
Дарагія выпускнікі! Для вас празвініць апошні школьны званок, які азнамянуе пачатак новага жыццёвага этапу, звязанага з прафесіянальнай будучыняй. Усе намаганні, прыкладзеныя ў цяжкай, але цікавай справе атрымання ведаў, ужо вельмі хутка прынясуць заслужаныя плады.
Асаблівыя словы прызнання ў гэты дзень выказваем настаўнікам за нястомную працу і невычэрпны энтузіязм. Вы цярпліва, мудра, таленавіта дапамагалі вучням, вучылі іх, перадавалі вопыт, падтрымлівалі ва ўсіх пачынаннях. Дзякуючы вам, фарміруецца кадравы патэнцыял рэспублікі, а значыць, ствараецца будучыня краіны.
Апошні званок хвалюючы і для бацькоў. Поспехі вашых дзяцей –  лепшая ўзнагарода за любоў, клопат і цярпенне.
Жадаем усім аптымізму, удачы і веры ў сябе! Здароўя, дабра, цудоўнага настрою! Цікавых канікулаў – вучням!
У добры шлях, выпускнікі!

Раённы выканаўчы камітэт.                                        Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *